У Грэнляндыі адбыліся парлямэнцкія выбары 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.11.2014 15:10
                    
                                 
                
                
                    Новы ўрад чакае змаганьне зь велізарным бюджэтным дэфіцытам.
                
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
  Пасьля датэрміновых парляменцкіх выбараў стала ясна, што Грэнляндыя будзе мець новага прэм'ер-міністра.
Грэнляндцы галасавалі за шэсьць палітычных арганізацыў. Дзьве найбуйнейшыя атрымалі амаль роўную колькасьць галасоў выбаршчыкаў.
Перамагла кіруючая партыя „Наперад” (Siumut), якая набрала больш за 34% галасоў. Кaнкурэнтная арганізацыя „Супольнасьць людзей” (IA) атрымала 33% падтрымкі. Абедзьве яны атрымаюць у парлямэнце па 11 дэпутацкіх мандатаў.
Але, каб кіраваць Грэнляндыяй самастойна неабходныя, як мінімум, 16 мандатаў. У гэткай сытуацыі партыі мусяць стварыць парлямэнцкую кааліцыю.
Новы ўрад і парлямэнт атрымаюць у спадчыну велізарны бюджэтны дэфіцыт, які складае амаль 27 мільёнаў эўра.
аз