У сьнежні Пуцін выступіць з прамовай у парлямэнце
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.11.2014 12:16
Камэнтатары спадзяюцца, што Пуцін паабяцае не павышаць падаткаў.
EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV
EPA/MIKHAIL KLIMENTYEV
У сьнежні прэзыдэнт Расеі выступіць з прамовай у Фэдэральным сходзе Расейскай Фэдэрацыі. Як паведамляюць расейскія інфармацыйня агенцтвы, Уладзімір Пуцін выступіць з традыцыйнай прамовай хутчэй за ўсё 4 сьнежня. Пакуль гэтай даты не пацьвердзіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў.
Паводле СМІ, кіраўнік Расеі значную частку свайго выступленьня прысьвеціць унутранай сацыяльна-эканамічнай сытуацыі ў краіне ды міжнародным адносінам.
„Гэта будзе збалянсаваная прамова, у якой, зразумела, будзе гаворка таксама пра адносіны з Украінай, ЗША й ЭЗ”, - паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на ананімных чыноўнікаў з Адміністрацыі прэзыдэнта.
Журналісты спадзяюцца, што Ўладзімір Пуцін паабяцае расейцам не павышаць падаткаў.
аз