Магутны землятрус у Інданэзіі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.11.2014 11:17
Яго магнітуда склала 7,3 бала па шкале Рыхтэра.
źr. sxc.hu/CC
У суботу ў раёне Малукскіх выспаў у Інданэзіі адбыўся магутны землятрус магнітудай у 7,3 бала па шкале Рыхтэра. Сэйсмолягі прагназуюць магчымасьць узьнікненьня цунамі.
Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся пад зямлёй на глыбіні каля 47 кілямэтраў, у 134 кілямэтрах на паўночны захад ад выспы Тэрнатэ.
Паводле адмыслоўцаў, магчымае цунамі не павінна пагражаць усяму рэгіёну. Хутчэй за ўсё яно будзе мець мясцовы характар, то бок да 300 кіламэтраў ад эпіцэнтра.
аз