Вірус Эбола не адступае
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.11.2014 18:23
Нягледзячы на ўсе высілкі, вірус пашыраецца.
tvp.info
На днях улады Малі паведамілі, што ў іх памерлі ад віруса першыя асобы. Гэта быў санітар, які даглядаў хворага з Гвінэі. Да яго памерла яшчэ адна дзяўчынка.
Ананімныя крыніцы заявілі, што гэта не адзіная ахвяра віруса ў гэтай краіне. Адзін з лекараў нібыта трапіў у карантын. Улады краіны ізалявалі будынак шпіталя.
Такім чынам Малі стала шостай краінай у Заходняй Афрыцы, куды трапіў вірус Эбола.
Паводле арганізацыі “Лекары без межаў” найгоршая сытуацыя назіраецца цяпер у Лібэрыі, Гвінэі ды Сьера-Леоне. Там вірус забіў ужо 13 тысяч чалавек. Штодзённа колькасьць новых захворваньняў павялічваецца на 50-100 асобаў.
Сытуацыю дадаткова пагаршаюць пратэсты мясцовых жыхароў. Яны заяўляюць, што віруса не існуе ды нападаюць на лекараў ды чыноўнікаў, якія спрабуюць іх паінфармаваць пра магчымую рызыку.
юл