Logo Polskiego Radia
Print

Паўднёвая Карэя: плюсы і мінусы гандлю з Кітаем

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 10.11.2014 18:27
Паўднёвая Карэя й Кітай плянуюць стварыць зону свабоднага гандлю.

У самой Карэі гэтая дамоўленасьць выклікала неадназначную рэакцыю.

З пратэстамі супраць пагадненьня на вуліцы сталіцы Паўднёвай Карэі сёньня выйшлі карэйскія фэрмэры ды грамадзкія актывісты. Яны баяцца канкурэнцыі тавараў з Кітаю. Сытуацыя паўднёвакарэйскай сельскай гаспадаркі хісткая й бяз гэтага пагадненьня. Яно ж яшчэ больш пагоршыць сытуацыя, лічаць мясцовыя сяляне.

Іншай думкі прытрымліваюцца паўднёвакарэйскія бізнэсоўцы. Пагадненьне з Кітаем, які зьяўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнэрам Карэі й другой эканомікай у сьвеце, будзе рухавіком, які дадасьць абаротаў нашай прамысловасьці ды эканоміцы, - падкрэсьліў старшыня Карэйскай міжнароднай гандлёвай асацыяцыі Хан Дак Су.

У Пэкіне праходзіць саміт Эканамічнай супольнасьці краін Азіі й Ціхага акіяну. Падчас саміта адбылася сустрэча прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ з прэзыдэнтам КНР Сі Цзіньпінам.

пр/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт