Амэрыканскі жаўнер адзначаны праз 150 гадоў пасьля сваёй сьмерці
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.11.2014 16:00
Алянза Кушынг быў героем грамадзянскай вайны ў ЗША.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ўзнагародзіў жаўнера, які загінуў падчас грамадзянскай вайны ў ЗША найвышэйшай амэрыканскай ваеннай адзнакай - Мэдалём гонару.
22-гадовы Алянза Кушынг быў жаўнерам арміі Поўначы. Ён камандаваў артылерыйскім аддзелам падчас вядомай бітвы пад Гетысбэргам у 1863 годзе. Пасьля некалькіх гадзін змаганьня, усе яго таварышы былі забітыя. Сам Кушынг быў тры разы паранены, сярод іншага, у страўнік.
Ён адмовіўся ад эвакуацыі й загінуў дапамагаючы стрымаць штурм Пікета.
Ганаровы мэдаль прысуджаецца на працягу некалькіх гадоў пасьля гераічнага чыну. У гэтым выпадку Кангрэс ЗША зрабіў выключэньне. Такім чынам стала магчыма дзякуючы грамадзкай кампаніі, якую праводзіла жанчына, што зараз жыве на былой сямейнай фарме Кушынга ў Вісконсіне.
аз