Нямецкія байкеры ў Сырыі ваююць супраць Іслямскай Дзяржавы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        18.10.2014 14:16
                    
                                 
                
                
                    Прадстаўнік паліцыі лічыць, што такім чынам Median Empire, спрабуе заваяваць аўтарытэт сярод іншых мотаклюбаў Нямеччыны.
                
                
                    
                        
foto: www.medianempire.com
                     
                
                
                
               
                
                         Чальцы нямецкага мотаклюба Median Empire  з Кёльна адправіліся ў сырыйскі горад Кобань, каб дапамагчы курдам змагацца супраць баевікоў «Іслямскай дзяржавы», піша нямецкі часопіс Fokus.
На сваёй старонцы ў Фэйсбуку члены мотаклюба, большасьць зь якіх курды, заяўляюць, што пакуль астатнія «балбочуць і балбочуць», «нашы хлопцы на фронце ваююць супраць ІД». Яны таксама публікуюць свае фатаграфіі ў раёне баявых дзеяньняў.
У паліцыі іншае меркаваньне наконт удзелу чальцоў Median Empire  ў ваенных дзеяньнях. Прадстаўнік паліцыі рэгіёну Паўночны Рэйн - Вэстфалія заявіў выданьню, што такім чынам Median Empire, заснаваны ў 2011 годзе, спрабуе заваяваць аўтарытэт сярод іншых мотаклюбаў Нямеччыны.
-“Median Empire” паказваюць сябе на Фэйсбуку як жорсткіх воінаў, якія змагаюцца да сьмерці. Такім чынам, яны як бы запалохваюць іншыя мота-банды, - мяркуе кіраўнік Фэдэральнай паліцыі рэгіёну.
Ужо больш за тыдзень іслямісты абложваюць горад Кобань, які лічыцца сталіцай курдзкай аўтаноміі. У выпадку яго захопу ў руках баевікоў апынецца вялікі ўчастак сырыйска-турэцкай мяжы.
яс