Logo Polskiego Radia
Print

У ЦАР выкралі польскага місіянэра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.10.2014 12:33
У перамовы з выкрадальнікамі ўключыліся, між іншым, прадстаўнікі ААН.
foto: wikipediafoto: wikipediafoto: wikipedia

Польскі місіянэр Матэуш Дзедзіц быў выкрадзены ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, пра гэта паведаміла грамадзкае Польскае радыё.

Як паясьняе ксёндз Томаш Атлас - нацыянальны дырэктар Папскай місійнай дзейнасьці - выкрадзены сьвятар паходзіць з Тарнаўскай дыяцэзіі.

Выкрадальнікі хочуць памяняць польскага ксяндза на сябра мясцовай партызанскай групы.

У перамовах прымаюць удзел прадстаўнікі ААН і мясцовага Касьцёла, а таксама польскія жаўнеры са стабілізацыйных сілаў у Чадзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт