Японія: расьце колькасьць ахвяраў вывяржэньня вулкана
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.10.2014 16:13
У пошукавай акцыі ўдзельнічаюць каля тысячы чалавек.
Амаль да 50 павялічылася колькасьць сьмяротных ахвяраў вулкана Атакэ ў Японіі. Ратаўнікі знайшлі 12 новых целаў.
Паводле паліцыі, большасьць загінулых, гэта турысты, якія апынуліся на горным шляху ў суботу падчас вывяржэньня вулкана.
У выратавальнай акцыі ўдзельнічае каля тысячы ратаўнікоў, пажарнікаў і сябраў грамадзянскай абароны.
Цягам апошніх дзён пошукавая акцыя была некалькі разоў перапыненая з-за вельмі цяжкіх умоваў і пагрозы чарговага буйнога вывяржэньня вулкана. Дарэчы, ягоная ваколіца зараз нагадвае ляндшафт Месяца - зямля пакрыта грубым пластом шэрага попелу.
аз