Талібы забілі 12 мірных жыхароў у Афганістане
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
26.09.2014 17:18
Баевікі тэрарыстычнага руху «Талібан» абезгаловілі 12 чалавек у чатырох вёсках на ўсходзе Афганістану...
fot. PAP/EPA/Abdul Mueed
Баевікі тэрарыстычнага руху «Талібан» абезгаловілі 12 чалавек у чатырох вёсках на ўсходзе Афганістану і падпалілі 60 жылых дамоў. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.
Як заявіў віцэ-губэрнатар правінцыі Газьні, у якой адбыліся забойствы, «на мінулым тыдні ахвярамі баевікоў сталі, па розных зьвестках, ад 80 да 100 чалавек».
Да канца 2014 года кантынгент ЗША і іх саюзьнікаў па NATO павінен пакінуць Афганістан. Пасьля вываду асноўных вайсковых сілаў у краіне застанецца некалькі тысяч амэрыканскіх жаўнераў, якія зоймуцца навучаньнем афганскіх сілавікоў. Як паведамляе агенцтва, напярэдадні вываду замежных войскаў ісламісты спрабуюць дэстабілізаваць сытуацыю, а таксама ўмацаваць свае пазыцыі.
эб/lenta.ru