Logo Polskiego Radia
Print

Вэнэсуэла: Продаж па адбітках пальцаў

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 26.09.2014 18:47
Дэфіцытныя тавары ў Вэнэсуэле будуць прадаваць па адбітках пальцаў.



У Вэнэсуэле будзе ўведзеная сыстэма кантролю пакупак тавараў першай неабходнасьці, якая выкарыстоўвае сканэры адбіткаў пальцаў. Дагэтуль свае біямэтрычныя зьвесткі здалі амаль 800 тысяч грамадзян краіны, перадае ИТАР-ТАСС.

Пасьля 30 лістапада на кожнай касе любога супэрмаркета краіны павінны быць устаноўленыя прылады для счытваньня адбіткаў пальцаў пакупнікоў, што дазволіць кантраляваць аб'ём продажаў.

Пункты па рэгістрацыі біямэтрычных зьвестак усіх жадаючых набываць тавары ў дзяржаўных «народных супэрмаркетах» адкрыліся сёлета яшчэ ў красавіку. Пасьля заявы прэзыдэнта Нікаласа Мадуры высьветлілася, што новую сыстэму будуць ўводзіць і ў прыватных гандлёвых сетках.

У Вэнэсуэле на сёньня самая высокая сярод краін Лацінскай Амэрыкі інфляцыя. Яе паказьнік дасягае 50 адсоткаў. У эканамічных праблемах краіны Мадура абвінавачвае «ўнутранага ворага» і спэкулянтаў.

эб/lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт