Немцы падаюць у суд на Ўкраіну за катастрофу МН17
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.09.2014 12:18
Сваякі грамадзян ФРГ, якія загінулі ў выніку катастрофы Боінга-777, маюць намер падаць супраць Украіны пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека.
PAP/EPA/ROBERT GHEMENT
Сваякі грамадзян Нямеччыны, якія загінулі ў выніку катастрофы Боінга-777, маюць намер падаць супраць Украіны пазоў у Эўрапейскі суд па правах чалавека.
Як заявіў у нядзелю, 21 верасьня, газэце Bild am Sonntag адвакат пазоўнікаў Эльмар Гімулла, у адпаведнасьці з нормамі міжнароднага права "кожная дзяржава нясе адказнасьць за сваю паветраную прастору, калі яна адкрыта для палётаў". Калі дзяржава ня ў стане забясьпечыць бясьпеку, яна павінна зачыніць сваю прастору, аднак у выпадку з рэйсам МН17 гэтага зроблена не было".
Адвакат мае намер падаць пазоў супраць украінскага ўрада ў суд на працягу двух тыдняў. На яго думку, сума кампэнсацыі ў кожным выпадку павінна складаць ня менш аднаго мільёна эўра.
Раней авіякампанія Malaysia Airlines выплаціла сваякам загінулых у катастрофе па 5 тыс. эўра. Зараз разглядаюцца пытаньні аб выплаце яшчэ па 50 тыс. эўра.
Bild am Sonntag/dw/вс