Фінансавая гарантыя ЗША для Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
19.09.2014 15:17
ЗША дадуць Украіне фінансавую гарантыю на адзін мільярд даляраў.
ЗША дадуць Украіне фінансавую гарантыю на адзін мільярд даляраў. Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
Таксама, паводле яго слоў, з боку Злучаных Штатаў будзе пашыраная дапамога Ўкраіне ў пытаньнях бясьпекі. «Прэзыдэнт ЗША запэўніў […]— Амэрыка сёньня разам з народам Украіны», — заявіў Парашэнка.
Раней паведамлялася, што па выніках візыту Парашэнкі ў ЗША была дасягнутая дамоўленасьць аб прадастаўленьні Ўкраіне 53 мільёнаў даляраў. Зь іх 46 мільёнаў будзе накіравана на павышэньне бясьпекі і падтрымку ўзброеных сілаў краіны. Астатнія сем мільёнаў перададуць гуманітарным арганізацыям для аказаньня дапамогі пацярпелым у выніку канфлікту ў Данбасе.
Фінансавая гарантыя даецца ўраду краіны міжнародным фінансавым інстытутам або іншай дзяржавай на выпадак невыкананьня гэтым урадам сваіх абавязацельстваў.
эб
Фінансавая гарантыя ЗША для Ўкраіны
ЗША дадуць Украіне фінансавую гарантыю на адзін мільярд даляраў. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка напісаў на сваёй старонцы ў Фацэбоок.