Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы занялі будынак Мэджліса

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.09.2014 16:03
Гэта спроба запалохаць крымскіх татараў, лічыць праваабаронца Лямур Кэрымаў.
РАР

Расейскія службы занялі будынак Мэджліса - парлямэнта крымскіх татараў у Сімфэропалі. Пакуль невядомая афіцыйная прычына гэтых дзеяньняў. Ператрус у будынаку парлямэнта зьдзейсьнілі шасьцяра расейскіх функцыянэраў у балаклавах і каля 10 паліцыянтаў.

Паводле Лямура Кэрымава з Хэльсінкскага фонду па правах чалавека, гэта чарговыя дзеяньні Расеі накіраваныя супраць татараў, якія жывуць у Крыме. Праваабаронца лічыць, што непасрэднай прычынай сёньняшняй акцыі можа быць байкот палатай расейскіх мясцовых выбараў, якія адбыўся ў Крыме два дні таму.

Лямур Кэрымаў прызнае, што сярод татарскага насельніцтва Крыму назіраецца атмасфэра страху. Паводле некаторых СМІ, расейцы шукаюць у Мэджлісе забароненую ў Расеі іслямскую літаратуру.

Афіцэры ўварваліся таксама ў рэдакцыю татарскай газэты, якая месьціцца ў тым жа будынку.

Раней ператрус адбыўся ў кватэры аднаго з дэпутатаў Мэджліса. Паліцыя канфіскавала яго кампутар.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт