Logo Polskiego Radia
Print

Пашыраецца пратэст пілётаў „Air France”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.09.2014 16:00
Кожны дзень страйку каштуе „Air France” 10 - 15 мільёнаў эўра.

/

Сёньня прайшоў другі дзень страйку пілётаў „Air France”. Пасажыры адчулі пратэст больш балюча, чым учора, паколькі на зямлі засталося больш самалётаў.

Нагадаем, учора ў сярэднім па краіне былі адмененыя 48% рэйсаў францускага авіяперавозчыка. Сёньня – ужо 60%.

Дарэчы, учора рэкорд пабіў аэрапорт у Тулузе, адкуль не адправілася восем зь дзесяці заплянаваных рэгулярных рэйсаў.

Перамовы паміж кіраўніцтвам авіякампаніі й пілётамі апынуліся ў тупіку.

Абодва бакі ня могуць дасягнуць згоды наконт інвэстыцыі ў „Transavia” – танную авіякампанію, якая належыць групе „Air France-KLM”. Мэнэджэры „Air France” бачаць у гэтым прыбытковы бізнэс. У сваю чаргу пілёты асьцерагаюцца непазьбежных скарачэньняў колькасьці штатаў і парагшэньня ўмоў працы.

Кожны дзень з-за страйку пілётаў каманія „Air France” страчвае 10 - 15 мільёнаў эўра.

Пратэст, наступствы якога адчуюць 65 тысячаў пасажыраў, будзе працягвацца да серады.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт