Logo Polskiego Radia
Print

Голыя ўкраінкі на выбарчым участку

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 14.09.2014 16:17
Актывісткі арганізацыі Фэмэн распрануліся ў адным з выбарчых участкаў Масквы.

/

Тры жанчыны распрануліся ў адным з выбарчых участкаў Масквы. Інцыдэнт здарыўся ў цэнтры расейскай сталіцы, на вуліцы Кацельнічаская наберажная. Нядаўна ў гэтым жа месцы ўкраінец перафарбаваў у жоўта-блакітны колер зорку на высокім будынку.

Сёньня ў Расеі адбываюцца выбары мясцовых і рэгіянальных уладаў. Выбары ўпершыню праходзяць таксама ў Крыме. У пратэсьце супраць агрэсіі ва Ўкраіне тры маладыя ўкраінкі, актывісткі арганізацыі Фэмэн, распрануліся ў адным з выбарчых участкаў. Па словах сьведкаў, яны хацелі, каб расейцы ўбачылі “голую праўду”. Але іх маланкава вывела з участку паліцыя.

ІАР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт