Logo Polskiego Radia
Print

Шайгу: за катастрофу „Боінга” адказвае Кіеў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.09.2014 17:17
У гэтым міністар абароны Расеі пераконваў у Маскве свайго калегу з Малайзіі.

foto:
foto: wikipedia

За трагедыю малазійскага Боінга адказвае Ўкраіна, так падчас сёньняшняй сустрэчы зь кіраўніком Міністэрства абароны Малайзіі ў Маскве заявіў міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу.

Паводле Шайгу, усё паказвае на тое, што ў гібелі 298 пасажыраў самалёта вінаваты Кіеў. Расейскі палітык дадаў, што гэта ўкраінскія ўлады нясуць адказнасьць за тое, што адбываецца ў іх паветранай прасторы ды на іх тэрыторыі.

„Я перакананы, што калі б Украіна вырашыла ўнутраныя праблемы без выкарыстаньня ўзброеных сілаў і без кровапраліцьця, то гэтая трагедыя не адбылася б”, - сказаў Шайгу.

Раней галяндзкія спэцыялісты, якія расьсьледуюць прычыны катастрофы прыйшлі да высновы, што машына распалася ў паветры ў выніку сутыкненьня з хуткім аб'ектам.

У той жа час брытанская тэлевізія BBC даказвала, што самалёт быў зьбіты ракетай „Бук”, а ракетны комплекс абслугоўваў расейскі экіпаж.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт