Міхаэль Шумахер вяртаецца да дому
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.09.2014 18:52
                    
                                 
                
                
                    Паводле лекагаў, яго рэабілітацыя можа працягвацца дома. 
                
                
                    
                        
inserbia.info
                     
                
                
                
               
                
                          Міхаэль Шумахер выйшаў з клінікі ў Лазане ды быў дастаўлены ў  сваю вілу ў Швайцарыі. Стан здароўя зоркі Формулы-1 дазваляе працягваць ягоную далейшую рэабілітацыю дома, паведаміў сёньня мэнэджар спартоўца. 
Стан здароўя гоншчыка настолькі палепшыўся, што стала магчымая яго транспарціроўка дадому на беразе Жэнэўскага возера.
Паводле лекараў, цягам апошніх месяцаў у Лазане ў здароўі Шумахера адбыўся вялікі прагрэс. Усё ж яго надалей чакаюць многія месяцы працы й тэрапіі.
Нагадваем, 29 сьнежня 2013 году Міхаэль Шумахер падчас катаньня на лыжах у Мэрыбель у Францыі атрымаў цяжкую траўму чэрапа. Ён быў дастаўлены ў бальніцу ў Грэноблі ў Францыі.
Шмат месяцаў спартовец ляжаў у коме. Яго далейшая рэабілітацыя праводзілася ў шпіталі ў Лазане ў Швайцарыі. Зараз лячэньне можа працягвацца ў хатніх умовах.
аз