Кааліцыя супраць „Іслямскай дзяржавы” з удзелам Польшчы?
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.09.2014 11:56
Да стварэньня міжнароднай кааліцыі заклікаў Джон Кэры.
Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі Джон Кэры заклікае саюзьнікаў, у тым ліку Польшчу, да ўдзелу ў барацьбе з радыкальнымі іслямістамі ў Іраку.
Апрача Польшчы, Джон Кэры накіраваў свой заклік датычнa ўдзелу ў міжнароднай кааліцыі таксама да Вялікабрытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Даніі, Турцыі, Канады й Аўстраліі.
Кіраўнік амэрыканскай дыпляматыі паведаміў, што ў рамках барацьбы з джыхадыстамі не плянуецца ніякая сухапутная інтэрвэнцыя.
аз