Пачатак году ў Акадэміі абароны NATO
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
02.09.2014 17:03
Важны ўплыў на працу вучэльні будзе мець бліжэйшы саміт пакту.
Wikipedia US Army Photo
У Акадэміі абароны NATO ў Рыме пачаўся навучальны год. Гэта першая такая ўрачыстасьць з моманту, калі адукацыйную ўстанову пачаў ачольваць паляк - генэрал-маёр Януш Баярскі.
Акадэмія была заснавана ў 1951 годзе па ініцыятыве тагачаснага камандуючага сіламі Паўночнаатлянтычнага пакту ў Эўропе генэрала Дуайта Эйзэнхаўэра.
Тады, як нагадаў польскі камандзір акадэміі, установа рыхтавала афіцэраў пакту на выпадак халоднай вайны.
З тых часоў шмат памянялася, але Акадэміі абароны NATO надалей рыхтуе кандыдатаў на найважнейшыя пасады ў альянсе.
Выпускніком рымскай вучэльні зьяўляецца таксама ейны цяперашні кіраўнік. Як кажа генэрал-маёр Януш Баярскі, пасьля шміту NATO, які ў бліжэйшы чацьвер адбудзецца ва Ўэльсе, на занятках Акадэміі абароны NATO гаворка будзе ісьці таксама пра адносіны Расея-Ўкраіна.
аз