Logo Polskiego Radia
Print

Гюнтэр Этынгер сустрэнецца з Аляксандрам Новакам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2014 16:49
Прадстаўнікі ЭЗ і Расеі па справах энэргетыкі закрануць пытаньне паставак газу.
www.gazeta.zn.ua

У пятніцу 29 жніўня камісар ЭЗ па справах энэргетыкі Гюнтэр Этынгер сустрэнецца зь міністрам энэргетыкі Расеі Аляксандрам Новакам.

Мэта сустрэчы - падрыхтоўка чарговага раўнду трохбаковых перамоваў ЭЗ-Украіна-Расея па справе расейска-украінскай газавай спрэчкі.

Эўракамісія хоча, каб перамовы па гэтай справе працягваліся ў верасьні, але, паводле Брусэля, канкрэтная дата яшчэ не была вызначаная.

Нагадаем, Эўрапейская камісія выконвае ролю пасярэдніка ў перамовах, якія павінны давесьці да вырашэньня спрэчкі паміж Кіевам і Масквой. Гаворка ідзе доўг Украіны ў дачыненьні да Газпрому й кошт блакітнага паліва. Мінулыя кансультацыі не прынесьлі спадзяваных вынікаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт