Данецк: пакуль рана гаварыць пра гуманітарную катастрофу
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
13.08.2014 16:04
Так сытуацыю ў горадзе ацэньвае віцэ-старшыня Саюза палякаў Украіны.
foto: pravda.com
Сытуацыя вельмі складаная, але пра гуманітарную катастрофу пакуль гаварыць нельга, так сытуацыю ў Данецку апісвае Анатоль Тарлецкі, віцэ-старшыня Саюза палякаў Украіны.
Паводле яго слоў, сэпаратысты страляюць па шматпавярховіках, дзе жывуць людзі. Ён ацэньвае, што больш чым палова насельніцтва пакінула горад, а тыя, хто застаўся, баяцца за сваё жыцьцё.
Анатоль Тарлецкі кажа, што амаль 70% з крамаў у Данецку зачыненыя, тым ня менш у горадзе можна купіць ежу, шпіталі прымаюць пацыентаў, а гарадзкі транспарт – хоць не ўсюды - але працуе.
7 красавіка Данецк быў фактычна захоплены прарасейскімі сэпаратыстамі – праціўнікамі ўрада ў Кіеве. З гэтага часу жыхары горада змагаюцца з рэальнымі наступствамі ўкраінскага крызысу.
аз