Лібэрыя атрымае экспэрымэнтальны лек супраць віруса Эбола
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
12.08.2014 12:20
Гэта станецца цягам тыдня. ЗША падтрымалі просьбу ўладаў Манровіі.
Source: PR
Лекі ў Лібэрыю прывязуць прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі.
Апроч таго, Сусьветная арганізацыя здароўя дала згоду на тое, каб дадатковымі порцыямі экспэрымэнтальных прэпаратаў трапілі ў Заходнюю Афрыку.
Паводле апошніх дадзеных САЗ, на панядзелак ад віруса Эбола загінула 1013 чалавек, а 1848 чалавек інфікаваныя. Арганізацыя папярэдзіла, што вірус Эбола зьяўляецца пагрозай для здароўя ў міжнародным маштабе, і можа працягваць распаўсюджвацца ў бліжэйшыя месяцы.
У сваю чаргу, экспэрты кажуць, што эпідэмію ў Заходняй Афрыцы можна спыніць. Дзеля гэтага патрэбна вакцына, але яна ня хутка зьявіцца. Таму адзіны выхад - ізаляваць хворых, абсьледаваць тых, хто меў кантакты з хворымі, і забясьпечыць належны ўзровень бясьпекі пры пахаваньні памерлых.
Вірус Эбола вельмі заразны і небясьпечны. Сьмяротнасьць складае ад 60 да 90%.
ПР/юл