Кітай хоча пасяліць у гарадах 900 мільёнаў жыхароў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.07.2014 16:27
Гэта 60% усіх кітайцаў.
PAP
Да 2020 году Кітай хоча дасягнуць узровень урбанізацыі ў 60%. Пры колькасьці насельніцтва, якая складае 1 мільярд 4оо мільёнаў чалавек, гэта азначае, што праз 6 гадоў каля 900 мільёнаў кітайцаў будуць жыць у гарадах.
У 1990 годзе ў гарадах пражывала толькі крыху больш за 30% жыхароў Кітая. У 2012 годзе іх было ўжо больш за 50%.
Улады ў Пэкіне хочуць палегчыць міграцыю зь сельскіх раёнаў у гарады, адмяніць жорсткія патрабаваньні па абавязковай прапісцы.
Пэкін хоча пачаць зь меншых цэнтраў і туды першапачаткова накіроўваць мігрантаў зь вёсак. Адкрыцьцё буйных гарадоў адбудзецца ў другой чарговасьці.
Паводле плянаў кітайскіх уладаў, больш за 100 млн. сялянаў павінны знайсьці лепшае жыцьцё ў гарадах.
аз