Канец эвакуацыі сырыйскага арсэнала хімічнай зброі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.07.2014 16:46
Дацкія караблі вывезьлі з сырыйскага порту Латакія 181 кантэйнэр зь небясьпечным грузам.
northkorea.pl
Як паведамілі ў Капэнгагене, дацкае гандлёвае судна даставіла ў Фінляндыю апошні транспарт арсэнала хімічнай зброі з Сырыі. Цяпер хімічныя матэрыялы будуць утылізаваныя фінскімі экспэртамі.
Раней аналягічны груз нарвэскі карабель даставіў у Вялікабрытанію.
Між тым, у Міжземным моры, на борце амэрыканскага карабля, працягваецца зьнішчэньне хімічнай зброі з Сырыі.
Па даручэньні ААН дацкі флёт каардынаваў марскую эвакуацыю сырыйскай хімічнай зброі й матэрыялаў для ейнай вытворчасьці.
Дацкія караблі вывезьлі з сырыйскага порту Латакія 181 кантэйнэр зь небясьпечным грузам. Першы транспарт выплыў з Сырыі 22 студзеня, а апошні 23 чэрвеня.
У апэрацыі ўдзельнічалі ваенныя караблі з Даніі, Нарвэгіі, Вялікабрытаніі, Расеі й Кітая, а на сырыйскім водах таксама ваенна-марскі флёт Сырыі.
аз