Logo Polskiego Radia
Print

Расея карае Малдову за эўраінтэграцыю

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.07.2014 18:07
Яна ўвядзе мыты на віно, мяса, збожжа, садавіну й гародніну.

Расея ўвядзе мыты на тавары з Малдовы. Такім чынам Масква адрэагавала на падпісаную ў чэрвені дамову аб асацыяцыі паміж Малдовай і Эўразьвязам. Мыты павышаюцца на віно, мяса, збожжа, садавіну й гародніну. Расейскія ўлады раней гразілі, што “рашуча адкажуць” тым краінам, якія выбіраюць эўрапейскую інтэграцыю. Прэс-сакратар Уладзімера Пуціна Андрэй Пяскоў, аднак, заявіў, што Расея не помсьціць, а ахоўвае свой рынак.

Расейскае ўрадавае інфармагенцтва “РИА Новости” заявіла, што Малдова й Расея дагэтуль выкарыстоўвалі дамову аб вольным гандлі ў межах СНД. Цяпер гэтая дамова губляе сілу. Масква таксама плянуе ўвесьці мыта супраць украінскіх тавараў.

IAR/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт