Logo Polskiego Radia
Print

У Бразыліі абвалілася эстакада

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 04.07.2014 12:19
У выніку інцыдэнту, паводле апошніх дадзеных, загінулі двое чалавек, параненыя 22.

/


У бразыльскім горадзе Белу-Арызонці абвалілася эстакада, будова якой была яшчэ незавершаная. У выніку інцыдэнту, паводле апошніх дадзеных, загінулі двое чалавек, параненыя 22. Пра гэта паведамляе тэлеканал Globo.

Інцыдэнт здарыўся на праспэкце імя імпэратара Пэдру Першага ў раёне Пампулья, недалёка ад стадыёну «Мінэйрао», дзе ў аўторак, 8 ліпеня, пройдзе паўфінальны матч чэмпіянату сьвету па футболе.

Абваліны эстакады абрынуліся на аўтобус з пасажырамі, які ў момант аварыі праязджаў зьнізу. Акрамя таго, пашкоджаныя два грузавікі і адзін легкавы аўтамабіль.

Гэта ўжо ня першая аварыя на інфраструктурных аб'ектах Бразыліі, якія будаваліся да чэмпіянату ФІФА. У траўні 2013 г. на стадыёне «Фонтэ Нова» ў горадзе Сальвадор з-за моцных ліўняў абваліўся дах. 27 лістапада ў Сан-Паўлу абрынулася частка футбольнага стадыёну «Арэна дэ Карынціянс», у выніку здарэньня загінулі трое чалавек.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт