Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Нарвэгіі вельмі актыўная на Twitter

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 28.06.2014 21:22
Прэм'ер-міністар Нарвэгіі Эрна Сульбэрг прызнаная самым актыўным карыстальнікам сацыяльнай сеткі Twitter сярод лідараў эўрапейскіх краін.
Logo serwisu TwitterLogo serwisu Twitter

Зь лідараў краін Эўразьвязу прэм'ер Нарвэгіі выкарыстоўвае Twitter больш актыўна за ўсіх.
Прэм'ер-міністар Нарвэгіі Эрна Сульбэрг прызнаная самым актыўным карыстальнікам сацыяльнай сеткі Twitter сярод лідараў эўрапейскіх краін.
На мікраблёг нарвэскага прэм'ера падпісаныя каля 95 тыс. чалавек. Нягледзячы на ўмераную актыўнасьць у сацыяльных сетках, Сульбэрг часьцей за іншых кіраўнікоў урадаў адказвае на пытаньні карыстальнікаў: 74% яе паведамленьняў непасрэдна зьвязаныя з карэспандаваньнем са сваімі падпісчыкамі.
Акрамя Сульбэрг, актыўнасьць у сетцы Twitter праяўляюць і іншыя лідары. Так, мікраблёг прэм'ер-міністра Ўганды ўтрымлівае 95% адказаў падпісчыкам, у кіраўніка МЗС і прэм'ер-міністра Руанды - 87%, у прэзыдэнта Эквадора - 81%.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт