Паліцыя ў Бразіліі разагнала праціўнікаў ЧС-2014 гумовымі кулямі
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
17.06.2014 10:47
Бразільская паліцыя ўжыла гумовыя кулі для разгону дэманстрацыі ў горадзе Курыціба.
Удзельнік дэманстрацыі ў Рыа-дэ-Жанейра,foto: Felipe Dana / AP
На акцыю пратэсту супраць правядзеньня чэмпіянату сьвету па футболе сабралася не менш за 200 чалавек. Натоўп накіраваўся з цэнтра Курыцібы ў бок стадыёна, дзе праходзіў матч паміж зборнымі Нігерыі й Ірана.
Пратэстоўцы заблякавалі шэраг вуліц і перашкодзілі руху аўтобусаў з заўзятарамі. Дэманстранты таксама падпальвалі сьмецьце й паспрабавалі захапіць банкі ў цэнтральнай частцы горада.
Паліцыя разагнала хуліганаў, не менш за 11 чалавек было затрымана.
дг