Logo Polskiego Radia
Print

Эканамісты крытыкуюць футбольны чэмпіянат

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.06.2014 18:00
У Бразыліі пачынаецца чэмпіянат сьвету па футболе.
Удзельнік дэманстрацыі ў Рыа-дэ-Жанейра,foto: Felipe Dana / APУдзельнік дэманстрацыі ў Рыа-дэ-Жанейра,foto: Felipe Dana / AP

Аднак экспэрты сумняюцца, ці гэтая краіна кампэнсуе выдаткі на падрыхтоўку да спартовай імпрэзы.

Пасьля чэмпіянату Бразыліі застануцца стадыёны, дарогі ды лётнішчы, то бок спартовая ды транспартная інфраструктура. Таксама павялічыцца колькасьць турыстаў, якія наведаюць краіну.

Зь іншага боку, кажуць эканамісты, бразыльцам давядзецца заплаціць высокую цану за арганізацыю чэмпіянату. Будаўніцтва стадыёнаў каштавала больш, чым плянавалася. Гучаць лічбы ў 13 мільярдаў даляраў, якія бразыльскі ўрад выдаткаваў на арганізацыю спаборніцтваў. Гэта больш, чым выдаткі на правядзеньне двух папярэдніх чэмпіянатаў у Нямеччыне ды ПАР.

Яшчэ адной праблемай Бразыліі зьяўляецца тое, што краіна моцна патрацілася, але ня вырашыла важных сацыяльных праблем. Эканамічны рост скараціўся з 7 да 3% ВУП. У краіне шырыцца беднасьць ды непісьменнасьць. Вострай праблемай застаецца карупцыя ды рабунковая эксплюатацыя прыродных багацьцяў.

Пасьля чэмпіянату Бразылію чакаюць летнія Алімпійскія гульні. Яны заплянаваныя на 2016-ы год.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт