ЭЗ – Фарэры: канец спрэчкі за сялёдку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        12.06.2014 17:02
                    
                                 
                
                
                    Фарэрскія выспы ды Эўразьвяз падпісал перамір’е. 
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Бакі спрачаліся за рэглямэнтацыя рыбнай лоўлі. 
Эўрапейскі Зьвяз і Фарэрскія выспы пасварыліся некалькі гадоў таму з-за сялёдкі. Эўразьвяз дамагаўся ад астравіцян скараціць маштабы лоўлі сялёдкі ды скумбрыі. Фарэры– архіпеляг з 18 высп, які зьяўляецца залежнай тэрыторыяй Даніі, але не ўваходзіць у склад ЭЗ, ён не пагаджаўся на патрабаваньні Брусэлю. Справа ў тым, што 90% ВУП выспаў прыносіць рыбалоўля. Урад выспаў падаў скаргу на ЭЗ у Сусьветную гандлёвую арганізацыю. ЭЗ у адказ зачыніў свае парты для “фарэрскай” рыбы.
Дзякуючы інтэнсіўным перамовам удалося пазьбегнуць далейшай эскаляцыі канфлікту. Бакі заявілі, што забіраюць назад свае скаргі ды санкцыі і прыйшлі да паразуменьня. Дэталі дамовы не вядомыя, але пра яе паведамілі эўракамісар ды міністар Фарэрскіх выспаў.
ПР/юл