Наступны ірацкі горад пад кантролем іслямістаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.06.2014 18:01
Пасьля Мосула, пад кантролем экстрэмістаў апынуўся Тыкрыт.
Фота: trend.az
Наступны ірацкі горад захоплены іслямскімі баевікамі. Пасьля Мосула, пад кантролем экстрэмістаў апынуўся Тыкрыт.
Горад, у якім жыве 150 тысячаў жыхароў, разьмешчаны на паўдарозе паміж Мосулам ды сталіцай краіны - Багдадам.
Паводле ірацкай паліцыі, армія панесла паразу ў сутыкненьні з баевікамі, якія вызвалілі сотні зьняволеных зь мясцовых турмаў.
Раней іслямскія паўстанцы з групоўкі Іслямская дзяржава Ірак і Левант перанялі кантроль над трохмільённым Мосулам, які зьяўляецца другім па велічыні горадам у Іраку. З горада зьбеглі, па меншай меры, паўмільёна жыхароў. На месцы назіраецца хаос.
Нагадваем, групоўка Іслямская дзяржава Ірак і Левант зьвязаная з Аль-Каідай. Ейныя чальцы захапілі значную частку заходняга й цэнтральнага Іраку, а таксама ўсходнюю частку Сырыі.
аз