Logo Polskiego Radia
Print

Нігерыя: амэрыканскія вайскоўцы дапамогуць шукаць захопленых дзяўчат

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2014 17:28
Іслямскія баевікі выкралі 200 вучаніц больш за месяц там.
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC

80 амэрыканскія жаўнераў у Чадзе будуць дапамагаць у пошуку выкрадзеных нігерыйскіх вучаніц. Вайскоўцы будуць дапамагаць у разьведвальных апэрацыях і палётах над паўночнай Нігерыяй. Як заявіў Барак Абама, амэрыканцы застаюцца ў Чадзе, пакуль іх прысутнасьць будзе неабходная.

Нагадаем, іслямісцкая групоўка „Бока Харам” больш за месяц таму выкрала больш за 200 вучаніцаў са школы ў адной з вёсак у паўночна -ўсходняй Нігерыі. Месца ўтрыманьня дзяўчат - невядомае.

Іслямісты плянавалі памяняць іх на сваіх калегаў, якія утрымліваюцца ў турмах. Аднак улады Нігерыі не згадзіліся на ўмовы тэрарыстаў.

„Бока Харам”- гэта іслямісцкая сэкта якая, хоча ўвядзеньня ва ўсёй Нігерыі мусульманскага права шарыяту. Баевікі выкралі дзяўчаткі, верагодна, у знак пратэсту супраць адукацыі жанчын.

Да іх вызваленьня заклікалі, між іншым, Папа Францішак, вядомая акторка Анджаліна Джолі, першая лэдзі Мішэль Абама й прэм'ер -міністар Вялікабрытаніі Дэвід Кэмэран.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт