Заўтра ў Летуве - прэзыдэнцкія выбары
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
10.05.2014 16:20
Фаварытам экспэрты лічаць дзеючага прэзыдэнта Далю Грыбаўскайце.
Foto: wikimedia
У Летуве наступіў «дзень цішыні» перад прызначанымі на нядзелю прэзыдэнцкімі выбарамі. Як патлумачыла галоўная выбарчая камісія, агітацыя, згодна з законам, забараняецца за 30 гадзін да пачатку галасаваньня і ў дзень выбараў да заканчэньня галасаваньня. Выключэньне складаюць рэклямныя плякаты кандыдатаў, пастаянна разьмешчаныя на стэндах у вызначаных месцах.
Галасаваньне пачнецца 11 траўня ў 7:00 паводле мясцовага часу. Правам голасу на прэзыдэнцкіх выбарах валодаюць 2 млн. 541 тыс. паўналетніх грамадзян Летувы. Усяго ў краіне пражываюць крыху менш за 3 млн. чалавек.
На пасаду кіраўніка дзяржавы прэтэндуюць сем кандыдатаў. Фаварытам экспэрты лічаць дзеючага прэзыдэнта Далю Грыбаўскайце.
Кіраўнік дзяржавы абіраецца прамым тайным галасаваньнем тэрмінам на пяць гадоў. Для кандыдатаў існуе ўзроставы цэнз - 40 гадоў. Акрамя таго, прэтэндэнт на вышэйшую пасаду павінен быць грамадзянінам рэспублікі па паходжаньні й пражываць тут ня менш за тры апошнія гады.
итар-тасс/вс