Амэрыка абвінавачвае Мэркэль у саступках Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.04.2014 14:00
                    
                                 
                
                
                    Такую тэзу высунула ўплывовае выданьне «Wall Street Journal».
                
                
                
                
               
                
                         Канцлер Нямеччыны Ангэля Мэркэль неаднаразова казала пра падтрымку Захаду ў канфлікце з Расеяй вакол Украіны. Аднак Бэрлін патаемна разьлічвае на нармалізацыю адносін з Масквой й працяг сумесных інтарэсаў. Пра гэта піша на старонках газэты былы рэдактар «International Herald Tribune» John Vinocur.
У якасьці аргумэнту амэрыканец паказвае паводзіны Бэрліну ў справе анэксіі Крыма Масквой. Нямечынна па сёньняшні дзень стрымліваецца ад рашучых дэклярацый, якія асуджалі бы гэты крок Крамля. Апроч таго Бэрлін выступае супраць разьмяшчэньня войскаў НАТО ў Цэнтральнай Эўропе на мяжы з Расеяй. Менавіта гэтага дамагаецца Масква.
Са свайго боку, амэрыканскі журналіст папярэджвае, што ня будзе вяртаньня да бясьпечнага статуса ў адносінах з Расеяй. Нямецкі ўрад ня хочуць гэта прызнаць, крытыкуе Мэркэль амэрыканскае выданьне.
WSJ/юл