Logo Polskiego Radia
Print

Гістарычны жэст турэцкіх уладаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.04.2014 16:03
Турэцкія ўлады ўпершыню загаварылі пра разьню армян падчас Першай сусьветнай вайны.
polskieradio.plpolskieradio.plpixabay.com

Прэм'ер-міністар Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган выказаў спачуваньні нашчадкам ахвяр разьні армян падчас Першай сусьветнай вайны. Гэта адбылося напярэдадні 99-й гадавіны пачатку гэтых падзеяў.

У гады 1915-1917 у выніку масавых забойствах армян у Асманскай імпэрыі было забіта каля 1,5 мільёна прадстаўнікоў гэтай нацыянальнасьці.

Урад у Турцыі да гэтага часу пазьбягаў казаць пра гэтыя трагічныя падзеі. Турэцкія ўлады пераконвалі, што армяне сталі ахвярамі эпідэміі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт