Працягваецца пошук малазійскага Боінга 777
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.04.2014 16:01
Машына зьнікла падчас палёту паўтара месяца таму. Пакуль ейны лёс невядомы.
foto: wikipedia
Пошук „Боінга 777” авіякампаніі „Malaysia Airlines”, які зьнік падчас палёты паўтара месяца таму, будзе ажыцьцяўляцца незалежна ад кошту, - абвясьцілі ўлады Аўстраліі, якая працягвае шукаць зьніклы бязь вестак самалёт.
Сёньня пошукавая акцыя з паветра была прыпынена з-за дрэннага надвор'я. Усё ж, сваю місію надалей працягвае беспілётная падводная міні-лодка, якая працуе на глыбіні 4,5 кілямэтра.
Апэрацыю на дадзеным этапе фінансуе восем краінаў. Акрамя Аўстраліі, у асноўным Малайзія – уласьнік зьніклага самалёта, і Кітай, грамадзянамі якога была большасьць удзельнікаў трагічнага палёту.
Вялізныя эмоцыі выклікаць пляны афіцыйнага прызнаньня 239 пасажыраў Боінга памерлымі. На гэты крок катэгарычна не згаджаюцца сваякі, сьцьвярджаючы, што да гэтай пары не было знойдзена ніякіх сьлядоў самалёта.
аз