Logo Polskiego Radia
Print

Японцы будуць лавіць кітоў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 19.04.2014 13:24
Рашэньне Міжнароданга суда ААН іх не паўстрымала.
foto: greenpeace.orgfoto: greenpeace.org

Японцы заявілі, што аднаўляюць адлаўліваньне кітоў. Гэтае спрэчнае рашэньне ўрад у Токіё прыняў, нягледзячы на некарысны для Японіі вэрдыкт Міжнароднага суда ААН.

Суд сьцьвердзіў, што японцы забіваюць кітоў не для навуковых мэтаў, а дзеля прыбытку. Вэрдыктам забаранялася лавіць кітоў у антарктычным рэгіёне. Урад Японіі вырашыў аднак, што калі справа не тычыцца рыбалоўства ў Ціхім акіяне, дык можна аднавіць гэты промысел у водах гэтага ж акіяна.

Адначасова міністар рыбалоўства Японіі заявіў, што квота адлаўліваных кітоў скарочана на палову і складае 210 штук.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт