Летува: праект кампрамісу датычна імёнаў 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Elvira Sienkiewicz
                        
                        11.04.2014 14:57
                    
                                 
                
                
                    Законапраект дазволіў бы зьмясьціць арыгінальны правапіс нелетувіскіх імёнаў на асобнай старонцы пашпарту
                
                
                    
                        
fot. Wikipedia/Albertus teolog, GNU Free Documentation License
                     
                
                
                
               
                
                         
Група прадстаўнікоў кансэрватыўных партый у летувіскім парлямэнце прапануе законапраект, які дазволіў бы зьмясьціць арыгінальны правапіс нелетувіскіх імёнаў на асобнай старонцы пашпарту. Законапраект таксама падтрымалі дэпутаты іншых фракцый у кіроўнай кааліцыі. Польская меншасьць у Летуве ўжо звыш дваццаці гадоў змагаюцца за права прапісваць у вымаўляць іх імёны па-польску. 
Законапраект прадугледжвае, што на першай старонцы імя будзе напісанае на летувіскай мове, а на другой – на нацыянальнай. Аўтары прапановы лічаць, што гэта мог бы кампраміс у спрэчцы аб напісаньні польскіх імёнаў. Такая практыка выкарыстоўваецца ў Латвіі. 
эб