Logo Polskiego Radia
Print

Зьніклы Boeing шукаюць пад вадою

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 04.04.2014 07:53
У апэрацыі ўдзельнічае 14 самалётаў і дзевяць судоў.

foto:
foto: wikipedia

Удзельнікі міжнароднай апэрацыі па пошуку малайзійскага авіялайнэра, зьніклага ў Індыйскім акіяне ў пачатку сакавіка, пачалі ў пятніцу падводныя пошукі "чорных скрынь" самалёту, перадае тэлеканал CNN.

Па зьвестках каардынацыйнага цэнтру пошуку, база якога знаходзіцца ў Аўстраліі, усяго ў апэрацыі ўдзельнічае 14 самалётаў і дзевяць судоў. Плошча пошукаў на поўдні Індыйскага акіяну складае 217 тысячаў квадратных кілямэтраў.

Падводныя пошукі бартавых самапісцаў пачынаюцца ў крытычны момант: іх акумулятары могуць разрадзіцца і пакінуць без сілкаваньня сыгнальныя маячкі прыблізна праз 30 дзён пасьля авіякатастрофы, якая адбылася ў ноч на 8 сакавіка.

Нагадаем, авіялайнэр Boeing 777-200 зьдзяйсьняў рэйс з Куала-Лумпура ў Пэкін, на яго борце знаходзіліся 227 пасажыраў і 12 чальцоў экіпажу. Праз 16 дзён пасьля таго, як самалёт зьнік з экранаў радараў, прэм'ер-міністар Малайзіі Наджыбам Разак паведаміў, што самалёт упаў у паўднёвай частцы Індыйскага акіяну: пра гэта сьведчыў аналіз спадарожнікавых дадзеных. Як мяркуецца, ніхто ня выжыў.

эб/ria.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт