Logo Polskiego Radia
Print

Ракавых захворваньняў у Японіі ня стане больш

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.04.2014 15:35
ААН: У Японіі ня будзе росту захворваньняў на рак пасьля аварыі на АЭС "Фукусіма".
Фота: WikipediaФота: Wikipedia


Апублікаваны новы даклад ААН аб захворваньнях на рак у выніку аварыі 2011 года на АЭС "Фукусіма". Яго высновы зробленыя на падставе ацэнак ступіні апраменяваньня розных груп насельніцтва, у тым ліку дзяцей, а таксама навуковых ведаў пра ўплыў апраменьваньня на здароўе.

Захворваньне на рак пасьля аварыі на АЭС "Фукусіма" ў Японіі ня вырасьце, аднак тэарэтычна застаецца магчымым павелічэньне рызыкі захворваньня на рак шчытападобнай залозы ў дзяцей, якія падвергліся найбольшаму апрамяненьню, паведаміў Навуковы камітэт ААН па дзеяньні атамнай радыяцыі (НКДАР ААН).

"Людзі слушна праяўляюць заклапочанасьць узьдзеяньнем (радыяцыі) на іх здароўе і здароўе іх дзяцей. Аднак, грунтуючыся на ацэнках, камітэт не спадзяецца істотных зьменаў у будучай статыстыцы захворваньняў на рак, якія можна зьвязваць з апрамяненьнем у выніку аварыі", - прыводзяцца ў паведамленьні ААН словы старшыні камітэту Карла-Магнуса Ларсана.

У дакладзе гаворыцца, што нязначнае ўзьдзеяньне аварыі на ўзровень захворваньняў на рак зьвязаны з хуткімі ахоўнымі мерапрыемствамі, праведзенымі ўрадам Японіі пасьля аварыі.

Узьдзеяньне апраменьваньня на марскую экасыстэму абмяжоўваецца да прыбярэжнай зоны ў раёне станцыі і ў доўгатэрміновай пэрспэктыве, як паведамляе ААН, рызыка наступстваў ад гэтага апраменьваньня сусьветнымі навукоўцамі прызнаная нязначнай.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт