Logo Polskiego Radia
Print

Францыя можа перанесьці візыт Пуціна

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 27.03.2014 16:13
Парыж мае намер абмеркаваць з Масквой перанясеньне прызначанага на красавік візыту Пуціна.
photo: wikipedia commonsphoto: wikipedia commons


Францыя зьбіраецца абмеркаваць з Масквой магчымы перанос тэрмінаў візыту прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, які, паводле папярэдніх узгадненьняў, быў прызначаны на канец красавіка. Пра гэта заявіў францускі міністар замежных спраў Ларан Фабіюс.

Раней прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд казаў, што з-за сытуацыі ва Ўкраіне эўрапейскія ўлады прынялі рашэньне абмежаваць палітычныя кантакты з прадстаўнікамі РФ, у прыватнасьці, адмяніць саміт Расея – ЭЗ.

Нагадаем, палітычны крызыс пачаўся ва Ўкраіне напрыканцы лістапада 2013 года, калі Рада міністраў абвясьціла аб прыпыненьні эўраінтэграцыі краіны. Масавыя пратэсты, названыя „эўрамайданам” прайшлі па ўсёй Украіне і ў студзені выліліся ў сутыкненьні зь міліцыяй. Карыстаючыся закалотам, Расея анэктавала Крым, на што заходні сьвет адказаў санкцыямі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт