Logo Polskiego Radia
Print

Крымскія ўлады апублікавалі сьпіс пэрсон нон грата

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 27.03.2014 15:30
У ім 321 чалавек, большасьць зь якіх— дэпутаты Вярхоўнай рады і прадстаўнікі выканаўчай улады Ўкраіны.
 wikipedia


Улады Крыму 27 сакавіка апублікавалі сьпіс пэрсон нон грата, у якім 321 чалавек. Большасьць фігурантаў гэтага сьпісу — дэпутаты Вярхоўнай рады і прадстаўнікі выканаўчай улады Ўкраіны.

Як заявілі прадстаўнікі ўладаў паўвыспы, знаходжаньне гэтых людзей у Крыме непажаданае. Чаму — не ўдакладняецца.

У прыватнасьці, у пералік увайшлі часовы прэзыдэнт Аляксандар Турчынаў, кіраўнік ураду Арсеній Яцанюк, дэпутат Вадзім Навінскі, абраны ў Раду ад Сэвастопалю, браты Алег і Андрэй Цягнібокі, супраць якіх Сьледчы камітэт РФ распачаў справу за ўдзел у баях у Чачні.

У Крыме 16 сакавіка прайшоў рэфэрэндум аб статусе аўтаноміі, падчас якога больш за 96 адсоткаў выбаршчыкаў выказаліся за ўваходжаньне рэспублікі ў склад РФ. Афіцыйны Кіеў, а таксама большасьць заходніх краін прызналі гэты рэфэрэндум незаконным.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт