Logo Polskiego Radia
Print

Над Крымам перахоплены амэрыканскі самалёт (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.03.2014 17:59
У небе над Крымам перахоплены разьведвальна-ўдарны амэрыканскі беспілётнік.

foto:
foto: 3mv.ru

У небе над Крымам перахоплены разьведвальна-ўдарны амэрыканскі беспілётнік, паведамляе дзяржкарпарацыя “Ростех”.
"Беспілётнік MQ-5B, мяркуючы па бартавой маркіроўцы, уваходзіў у групоўку 66-й амэрыканскай брыгады ваеннай разьведкі з асноўным месцам дыслякацыі ў Баварыі" - гаворыцца ў паведамленьні на сайце дзяржкарпарацыі.
Паводле паведамленьня, у пачатку сакавіка гэтага года амэрыканская брыгада была перакінутая ва ўкраінскі Кіраваград, адкуль беспілётнікі зьдзяйсьняюць разьведвальныя рэйды ў бок Крыма й памежных расейскіх абласьцей. Раней паступалі паведамленьні аб іх зьяўленьні ў Херсонскай вобласьці.
Паводле некаторых дадзеных, на ўзбраеньні амэрыканскай разьведбрыгады было 18 беспілётнікаў MQ-5B. “Гэта ўжо другі выпадак перахопу амэрыканскага БПЛА над Крымам", - адзначаецца ў паведамленьні.

Беспілётнік ішоў на вышыні прыкладна ў 4 тысяч мэтраў і практычна быў непрыкметны зь зямлі. З дапамогай комплексу радыёэлектроннай барацьбы ўдалося разарваць сувязь БПЛА зь яго амэрыканскімі апэратарамі. “У выніку апарат зьдзейсьніў аварыйную пасадку й дастаўся сілам самаабароны Крыма амаль цэлым” , - гаворыцца ў паведамленьні карпарацыі “Ростех”.

korrespondent/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт