ЭЗ узмацняе правілы па канфіскацыі маёмасьці злачынцаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
25.02.2014 16:29
На думку эўрадэпутатаў, гэта дапаможа змагацца з арганізаванай злачыннасьцю.
www.europarl.europa.eu
Эўрапейскі парлямэнт прыняў дырэктыву аб канфіскацыі актываў, атрыманых у выніку злачыннай дзейнасьці. Новыя палажэньні пашыраюць паняцьце канфіскацыі й ліквідуюць прабелы, якія раней выкарыстоўваліся злачынцамі.
Прынятая сёньня дырэктыва дазваляе дзяржавам-сябрам канфіскаваць маёмасьць, атрыманую ў выніку незаконнай дзейнасьці, нават калі гэта прама ня зьвязана з канкрэтным злачынствам. Новыя палажэньні дапамагаюць таксама канфіскаваць маёмасьць, перададзеную трэцім асобам.
Іншыя палажэньні тычацца замарожваньня актываў да часу вынясеньня прысуду ў выпадку сьмерці падазронага, яго працяглай хваробы або ўцёкаў.
Што тычыцца выкарыстаньня канфіскаванай маёмасьці, то ў адпаведнасьці з дырэктывай яна павінна быць перададзеныя на дзяржаўныя й сацыяльныя мэты.
Эўрапейскі камісар па пытаньнях юстыцыі, камэнтуючы сёньняшняе галасаваньне ў парлямэнце, сказаў, што „гэта добрая навіна для грамадзян і эканомікі”. Сэсілія Мальмстром падкрэсьліла, што новы закон дапаможа паліцыі ў барацьбе з арганізаванымі злачыннымі групамі.
аз