Абама сустрэўся з Далай-ламам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        22.02.2014 09:50
                    
                                 
                
                
                    Нягледзячы на пратэсты афіцыйнага Пэкіна. 
                
                
                    
                        
Далайлама XIVФото: РАР
                     
                
                
                
               
                
                         Гэта была трэцяя сустрэча амэрыканскага прэзыдэнта з духоўным лідарам Тыбэту. 
Візыт Далай-ламы ў Барака Абамы прайшоў без удзелу прэсы. Белы дом апублікаваў здымак з сустрэчы, якая адбылася ў Залі мапаў ды выдаў камунікат.
У камунікаце адзначаецца, што прэзыдэнт ЗША выказаў падтрымку для захаваньня рэлігійнай, культурнай ды моўнай традыцыі Тыбэту, а таксама пашанаваньня правоў тыбэтцаў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы.
Барак Абама заклікаў афіцыйны Пэкін да перамоваў з жыхарамі Тыбэту. Белы дом заявіў, што Далай-лама не імкнецца да аддзяленьня Тыбэту ад Кітая, а спадзяецца ў першую чаргу на дыялёг з афіцыйным Пэкінам.
У сваю чаргу яшчэ напярэдадні візыту кітайскія ўлады выказалі сваё незадавальненьне ды заклікалі Абаму адмяніць сустрэчу.
юл