Logo Polskiego Radia
Print

Малдова аб'явіла вайну п'янству

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 13.02.2014 15:59
Малдова запусціла антыалькагольную кампанію пад лёзунгам «На цьвярозую галаву».


Падчас кампаніі па ўсёй краіне ладзяць «круглыя ​​сталы» пра шкоднасьць алькаголю, людзям будуць раздаваць адпаведныя ўлёткі, а ў СМІ зьявіцца сацыяльная рэкляма. Акцыя скіраваная перш за ўсё да кіроўцаў, падлеткаў і цяжарных жанчын.

Малдова ўваходзіць у лік сусьветных лідараў па ўжываньні сьпіртных напояў. Па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, у сярэднім, кожны жыхар краіны, старэйшы за 15 гадоў, выпівае 18,22 літра алькагольнай прадукцыі ў год, што амаль утрая перавышае сярэдні сусьветны паказьнік (6,1 літра).

Як чакаецца, антыалькагольная кампанія працягнецца ў Малдове да лютага 2014 года. Яе бюджэт складзе 200 тысяч даляраў.

У студзені бягучага года Міністэрства аховы здароўя краіны выступіла зь яшчэ адной антыалькагольнай ініцыятывай - ведамства прапанавала цалкам забараніць рэкляму алькаголю, у тым ліку і піва. Цяпер гэтае пытаньне абмяркоўваецца ва ўрадзе.

эб/lenta.ru

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт