Logo Polskiego Radia
Print

Мэркель стала жанчынай году

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.02.2014 16:33
Рэйтынг жанчын паводле выданьня Forbes Woman за 2013 г. ачоліла канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.
http://www.afp.com/


"Жалезная лэдзі" Эўразьвязу, на плячах якой ляжыць адказнасьць за стабільнасьць эўра; першая жанчына ў гісторыі на пасадзе канцлера Нямеччыны, на дадатак пераабраная ўжо на трэці тэрмін; чацьвёрты раз запар лідар рэйтынгу самых уплывовых жанчын сьвету," - гаворыцца ў паведамленьні часопісу Forbes.

У "дзясятку" рэйтынгу таксама ўвайшлі акторка Анжаліна Джалі, якая летась дабраахвотна ампутавала грудзі з-за спадчыннай схільнасьці да раку, і Кейт Мідлтан, якая нарадзіла спадкаемцу Брытаніі.

Сёлета часопіс Forbes Woman не "раздаваў" месцаў па парадку, а толькі адзначыў лідарства Мэркэль.

Біяграфія Мэркэль з большага вядомая, хоць пра асабістае яе жыцьцё вядома мала. Калегі і апанэнты тлумачаць посьпех канцлера прафэсійнай кампэтэнтнасьцю, блізкасьцю да народу і поўнай адсутнасьцю фінансавых і матэрыяльных амбіцый.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт