Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя знаёміць Майдан зь бліжэйшымі плянамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.02.2014 12:52
„На сёньняшні момант вуліца зрабіла амаль усё, што магла”, - кажа Юрый Луцэнка.

У Кіеве праходзіць чарговае Народнае веча – традыцыйная дэманстрацыя апазыцыі, якая арганізаоўваецца кожныя выходныя з 24 лістапада. На гэты раз праціўнікі ўлады знаёмяць Майдан з плянамі сваіх дзеяньняў на бліжэйшы тыдзень.

Паводле аднаго зь лідараў апазыцыі Юрыя Луцэнкі, цяпер парлямэнт павінен стаць месцам вырашэньня палітычнага крызысу.

На будучым тыдні ў Вярхоўнай Радзе павінна зьявіцца новая кіруючая большасьць. Апрача таго, павінен быць распрацаваны мэханізм вяртаньня да дэмакратычнай Канстытуцыі з 2004 года, створаны нэйтральны альбо нават апазыцыйны ўрад і вызначы тэрмін прэзыдэнцкіх выбараў.

„На сёньняшні момант вуліца зрабіла амаль усё, што магла”, - кажа Юрый Луцэнка.
Паводле яго, скліканьнем новай кіруючай большасьці зацікаўлены таксама дэпутаты Партыі рэгіёнаў Віктара Януковіча. Частка зь іх, паводле апазыцыйнага лідара, ужо на мінулым тыдні хацела падтрымаць праект закона аб амністыі, прапанаваны апазыцыяй, аднак канчаткова іх адгаварыў прэзыдэнт.

Паводле Луцэнкі, Віктар Януковіч палохаў палітыкаў Партыі рэгіёнаў датэрміновымі парлямэнцкіх выбарамі і ўзбуджэньнем крымінальных спраў супраць канкрэтных дэпутатаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт