Шумахер надалей у коме 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.01.2014 17:42
                    
                                 
                
                
                    Камэнтатары здагадваюцца, што яго стан не палепшыўся. 
                
                
                    
                        
sommetsports.co.nz
                     
                
                
                
               
                
                          Празь месяц пасьля трагічнага выпадку на лыжах Міхаэль Шумахер надалей застаецца ў фармакалягічнай коме. 
Былы кіроўца кляса „Формула-1” у канцы года пацярпеў падчас катаньня на горных лыжах у адным з курортаў у Францыі. Шумахер ўпаў і ўдарыўся галавой аб камень. З гэтага часу ён ляжыць у шпіталі ў Грэноблі.
Пасьля чатырох тыдняў лячэньня, лекары ня хочуць казаць пра  прагнозы. Паводле некаторых нэйрахірургаў, пасля такой траўмы пацыенты знаходзяцца ў коме не даўжэй за 2-3 тыдні. Рашэньне вывесьці пацыента з комы зьвязана з паляпшэньнем стану здароўя пацыента.
Тым часам пракуратура ў Альбэрвілі надалей расьсьледуе акалічнасьці нешчасьлівага здарэньня. Верагодна, рапарт па гэтай справе павінен быць гатовы ў палове лютага.
аз